Вулічная рода супраць роды на вуліцы

Часта ў капаэрыстаў пытаюцца, ці ўдзельнічаюць яны ў вулічных родах. Цікавым з’яўляецца тое, што амаль заўсёды не доўга думаючы яны адказваюць: « Вядома… стала… у якім бы горадзе я ні быў, я ўдзельнічаю ў вулічных родах».

Ёсць такія, якія кажуць, што яны падарожнічаюць вакол свету – Еўропа, Японія, ЗША… – і ўсюды бяруць удзел у вулічнай капаэйры. У такіх я звычайна пытаю: “Вы кажаце аб вулічных родах або родах на вуліцы?” Справа ў тым, што паміж двума гэтымі паняццямі існуе розніца.

Як паказвае гісторыя, “вулічная роду” звычайна праводзіцца ў грамадскіх месцах, але яна не прывязана да якой-небудзь групы, акадэміі або асацыяцыі. У ёй удзельнічаюць так званыя “качавыя капаэрысты”. Ніхто не ведае, адкуль і чаму яны дашлі і што здарыцца падчас роды. Вулічная роду не прадугледжвае ніводнай формы, ні ўсталяваных правіл. Адзінае, чаго прытрымліваюцца капаэрысты, – гэта філасофія malangradem і навык добрай капаэрскай гульні.

У адрозненне ад вулічнай роды, роды на вуліцы праводзіцца ў асноўным мэстры і вучнямі пэўнай групы, убранымі ў адзіную форму. Часам яны падобныя да спартыўных спаборніцтваў з суддзёй, які свішча ў пачатку і канцы гульні. У суботу пасля абеду збіраюцца вучні, ідуць на плошчу, клічуць сяброў, захопліваюць з сабой берымбау і пачынаюць гуляць. Гэта прыклад роды на вуліцы.

Ледзь не забыўся: капаэрысты і іх прылады звычайна падарожнічаюць на машынах. Яны не маюць патрэбы ў тым, каб купляць білет на цягнік ці аўтобус, таму што плошча знаходзіцца дастаткова блізка ад іх. Не рэдка здараецца так, што, убачыўшы дзяўчыну, якая праходзіць міма, хлопцы-капаэрысты вырашаюць паказаць сябе. І тады ў ход ідуць небяспечныя ўдары ці сальта, і ў выніку нехта атрымлівае траўму. А потым толькі і чуваць: “Я ж табе казаў, што вулічныя роды небяспечныя!” (а можа, гэта ўсёткі роды на вуліцы?)