Капаэйра ў 1879 г.

30 верасня, 1879 – Баія

Часта, падарожнічаючы па вуліцах ніжняга горада, асабліва па вуліцы Фармоза, можна натыкнуцца на групу падшыванцаў, якія з аглушальным гулам перарываюць дарожны рух і абложваюць занятых камерцыйным справамі людзей.

Такія з’явы яшчэ могуць кантралявацца на невялікіх гандлёвых плошчах цэнтра горада, аднак тут, на шырокай і занятай плошчы, па якой увесь час гуляюць замежныя госці і на якой кожнаму мінаку знойдзецца справа, – гэта проста немагчыма.

Часам, назіраючы за зборышчам ста і больш людзей, мы думаем, што адбылося рабаванне ці каго арыштавалі. Цікаўнае вока шукае таму чыннік і не бачыць нічога асаблівага, акрамя двух дзяцей, якія гуляюць у гульню капаэйру.

Такое баўленне часу шмат чаго варта, бо яно прыносіць адны страты. Дзесяткі людзей адцягваюцца ад спраў, а ў такія цяжкія часы, у якія мы жывем, калі на гараджан звальваецца рэзкае павелічэнне падаткаў у два разы, а пры гэтым ім яшчэ трэба падтрымліваць сям’ю, кожная хвіліна на вагу золата.

Камерцыйным цэнтрам патрэбны барцы, бо ў яго сэрцы сутыкаюцца тысячы розных інтарэсаў. Але ім патрэбны такія змагары, для якіх крыніцай перамогі з’яўляецца цяжкая праца, а не «героі» падобных боен, якія не спалучаюцца з мараллю і не з’яўляюцца прыкметай цывілізацыі, у прыватнасці, прыкметай камерцыйных цэнтаў.

Гэтыя дзеці развіваюць толькі ўласныя інстынкты, іх гульні прывядуць да неспрыяльных для нас наступстваў, бо замест таго, каб стаць добрымі фермерамі ці майстрамі сваёй справы, яны пойдуць красці, наносячы шкоду і страты іншым.

Калі шэф паліцыі, на якога мы ўскладаем усе нашыя надзеі, будзе надаваць увагу справам, якія турбуюць нас, ён, безумоўна, акажа карысную паслугу цывілізацыі і інтарэсам класа гандляроў, пазбавіўшы нас ад гэтых валацуг.

Крыніца: Capoeiras: Bahia, Século XIX, Frede Abreu