Пачатак капаэйры

Вы ніколі не задумваліся, як вялікія майстры мінулага і сучаснасці пачыналі свой шлях у капайэры? Вось шэсць іх гісторый.

Mestre Barrão: Я пачаў займацца капаэйрай у Рэсіфе ў мясцеры Pirajá, які трэніраваў у суседнім раёне, які называўся Morro da Conceição. У тыя часы батызада праходзілі нячаста і гуртоў было няшмат. Праз некаторы час, з-за паездак і працы, Местэра вымушаны быў пакінуць гэты раён, але я працягнуў трэніроўкі і хадзіў на частыя вулічныя роды, якія арганізоўваў Местрэ Teté, які таксама вельмі важны для мяне ў маім вывучэнні капойэры. Я шмат чаму навучыўся ў яго.

Mestra Cigana: Я не памятаю, як менавіта капаэйра з’явілася ў маім жыцці, але я памятаю, што заўсёды яе любіла, хаця мая сям’я ніколі гэтага не разумела. Уявіце 32 гады таму жанчыну, якая хацела займацца капаэйрай! У той час гэта лічылася заняткам бандытаў і валацуг. Я выйшла замуж, каб вызваліцца ад сваёй сям’і, падманвала мужа і хадзіла на роды. Мы жылі ў Белеме (Belém) і я пачала займацца ў мясцеры Bezerra. У 1975, у Сан-Паўла (São Paulo), на адным са спаборніцтваў местре Suassuna я сустрэла местре Canjiquinha і знайшла тым самым усё, што шукала да гэтага! Тутэйшая капаэйра ў Рыа была менавіта такой, як я хацела: агрэсіўнай, дзікай, грубай, з філасофіяй “перамагае наймацнейшы”. Я адчула, які ўплыў аказвае Местрэ Canjiquinha на сваіх вучняў. Ён быў нават не мятрэ для іх, ён быў ім бацькам.

Mestre Cobrinha Verde: Besouro, мой местре, пачаў вучыць мяне, калі мне было ўсяго 4 гады. Бацьку Besouro клікалі João, яго мянушка было João Grosso, яго маці клікалі Maria Haifa. Яна была маёй цёткай; Besouro быў маім стрыечным братам і выхоўваўся як мой брат. Мая маці выгадавала яго. У тыя часы Besouro вучыў сваіх вучняў хавацца ад паліцыі, т.я. паліцыя дастаткова моцна пераследвала капаэрыстаў. У дні, калі паліцыянты дэманстравалі, што могуць з ім скончыць, ён прыходзіў у абурэнне, загадваў сваім вучням хавацца, і разбіраўся з паліцыяй у адзіночку. Г.зн. я вырас у такім вось асяроддзі. Вядома, маім сапраўдным местре быў Besouro, але я шмат чаму навучыўся і ў іншых майстроў у Santo Amaro. Я пералічу іх імёны па парадку: Maitá (у яго нават ёсць песня самбы, названая ў гонар яго), Licurí, Joité, Dendê, Gasolina, Siri de Mangue, Doze Homens, Esperidião, Juvêncio Grosso, Espinho Remoso, Neco Canário Pardo. Actually, Neco Canário Pardo быў маім местре па гульні з мачэтэ. Майстрам, які навучыў мяне выкарыстоўваць брытву ў руках і нагах, была Местра Tonha, якую звалі Tonha Rolo do Mar. Жанчына. Яна да гэтага часу жывая і ходзіць са сваім мачэтэ ў руцэ. Жыве яна ў Feira de Santana, Tomba. 

Местры João Grande: Гэта быў corta-capim! Вось як гэта здарылася: два хлопцы гадоў 19 сустрэліся на вуліцы і адзін зрабіў corta-capim. Побач у дзвярным праёме крамы стаялі двое мужчын. Чыка сказаў Пэдра: гэта танец Nagô negro. Накіруеш рух на чалавека і ён апынецца на зямлі. Чалавек, які казаў, застаўся, а слухач адышоў. Я стаяў і побач і чуў усю размову. Я вельмі цікавы. Мне было 10 год тады. Пазней, я спытаў у чалавека, які застаўся, што такое танец Nagô? Ён адказаў: “Я не ведаю, гэта людзі, якія прыйшлі з Афрыкі і працавалі на цукровых плантацыях”. Я кінуў спробы даведацца, што ж гэта было такое. Я працаваў на жывёлагадоўчым ранча памагатым пастуха і як працоўны на плантацыя бабоў, кава, какава, рысу, усяго… Я працаваў і на іншых працах. Я думаў, што ж такое сorta-capim, але ніхто не мог мне растлумачыць. У 1953 мне было дванаццаць гадоў і прыехаў жыць у Salvador, на вуліцу Amparo do Tororó, 19. Пражыў там год, працуючы ў сямейнай хаце: падмятаў падлогі, мыў посуд, хадзіў за пакупкамі, шмат чаго… Аднойчы я праходзіў мост, які злучаў Tororó to Garcia з Roça do Lobo. Непадалёку ад мангавага дрэва была капаэйраўская роду. Я падышоў туды і сустрэў João Pequeno, Barbosa, Gordo, Cobrinha Verde, Tiburcinho, Manoel Carregador. А роды не спынялася. Я ўбачыў тры берымбаў. Я спытаў у Barbosa і João Pequeno: – Што гэта? І яны адказалі: – Гэта капаэйра!  І менавіта ў гэты момант, калі я пытаўся, адзін хлопец зрабіў corta-capim і я ўспомніў тое, што бачыў у 10 год. Я спытаўся, дзе яны навучыліся і João Pequeno адказаў, што возьме мяне ў Brotas, дзе Местрэ Pastinha дае ўрокі. Тады мне было 12 год. Калі я прыйшоў туды, João Pequeno сказаў: – Mr. Pastinha, вось хлопец, які хоча вывучаць капаэйру. Ён адказаў: – Сядай сюды. Як тваё імя? – Мяне клічуць João. – Чым ты займаешся? – Ну, я гуляю ў мяч, я займаюся… – Пакінь усё астатняе, бо яно бескарыснае. Ідзі за капаэйрай, таму што ты вырас у капойэры (ён быў сапраўды мае рацыю). Тады я падумаў: – Ды гэты чалавек нічога не разумее… (смяецца). Я запалаціў 12 mil-réis за час і сеў глядзець. Падышлі старэйшыя хлопцы Traíra, Valdemar, Totonho de Maré, Livino, Daniel. Усё са старой гвардыі. І Mr. Pastinha пайшоў гуляць … убачыўшы яго гульню, я паверыў у яе. Я падумаў: – А гэты хлопец разбіраецца ў рэчах. Ён толькі сказаў мне: – Прыходзь трэніравацца сюды ў аўторак. 

Местр Suassuna: Я пачаў займацца капаэйрай ў акадэміі ў Itabuna. Праўда перад гэтым я ўжо меў «абавязковае» знаёмства з капаэйрай на вуліцах. У мяне былі слабыя ногі і доктар раіў мне займацца спортам, але не футболам, каб разьвіваць іх. Бо там быў толькі футбол і вулічная капаэйра (якая была капойэра Ангола) я пайшоў займацца капаэйрай супраць сваёй волі. Скончылася гэта тым, што я пакахаў яе. Калі Major Dória адкрыў сваю акадэмію і большасць капаэрыстаў пайшлі туды, я пайшоў туды таксама. У Itabuna я займаўся ў мясцры Maneca, Sururu, Bigode de Arame, усе ангальерцы. Дзесьці 1959 я сустрэў вялікага капаэрыста João Batestaca, які сёння вядомы як João Grande. Я шмат чаму навучыўся ў яго. Кожны раз, калі мы гулялі, ён валодаў перавагай. João Grande быў вялікім натхненнем для мяне. Маім поспехам, калі я пачынаў займацца капаэйрай, было тое, што я ніколі не ствараў фантазій аб тым, што «мой гурт самы лепшы» або «вось гэты гурт самы лепшы». Я пачаў любіць капаэйру як адно цэлае, няхай гэта будзе Ангола ці Рэжыянал. Часам я заходзіў у акадэмію мясцеры Bimba, праводзіў там досыць шмат часу, а затым ішоў у акадэмію мясцры Pstinha… але ўсё ж я больш аддаю перавагу стылю Рэжыналь. 

Местры Zé do Lenço: Я пачаў займацца капаэйрай у 1962, у месцы недалёка ад Salvador, які называўся Jaqueira do Carneiro. Я быў па паходжанні з роду Espinho Remoso, ён быў вялікім Мястрэ ў 1960-х. Я знаёміўся з капаэйрай гледзячы на яго гульню, таму што ў тыя часы хлопчыкі не вучыліся капаэйры. Нашыя бацькі не дазвалялі нам займацца, т.я. гэта лічылася заняткам дрэнных людзей. Але мне было вельмі цікава назіраць, як гуляюць на берымбау. Я нават зрабіў свой берымбаў і пачаў гуляць на ім. Потым Espinho Remoso памёр і Местэра Virgíilio з Fazenda Grande прыняў да сябе Местэра Diogo, Местра Flôzinho, Местра Firmino, кожнага з яго сям’і, усіх сыноў. Капаэйра перамясцілася ў Fazenda, а мая вуліца засталася без яе. Я збіраўся з суседскімі хлопцамі і гуляў на берымбау з імі. Я быў адзіным, які не ведаў, як гуляць у родзе. Я ведаў толькі як гуляць на берымбау і пандэйра. Людзі з маёй вуліцы сталі збірацца разам і мы занялі стары дом у нашым раёне сваёй хлапечай родай. Мы залазілі на слупы электраперадачы і ставілі прыстасаванні, каб красці электрычнасць, таму што капаэйра была па начах. Пакуль мы трэніраваліся, любы мог проста выключыць святло, і тады ў яго былі праблемы. Мы раслі, 15, 16, 17… 18 гадоў, тады людзі з маёй вуліцы сталі называць мяне мясцры, таму што сапраўдны мясцры – гэта той, якому гэты тытул даюць людзі, якія жывуць побач.