Mandinga

Загадкавы і магічны аспект у свеце капаэйры вядомы як mandinga. Гэта важны кампанент у вывучэнні мастацтва. Паходжанне тэрміна “mandinga”, паводле даследаванняў Waldeloir Rego ў 1968 годзе, хутчэй за ўсё, звязана з назвай вобласці Mandinga у заходняй Афрыцы. Да таго ж афрыканцы, якія пасяліліся ў Бразіліі, верылі, што гэты рэгіён быў родным домам вельмі моцных ведзьмакоў.

Mestre Waldemar: У капаэрыстаў мінулых дзён было шмат mandinga. Яны ператваралі сябе ў лісце, яны станавіліся жывёламі… Besouro быў вялікім капаэрыстам, і ён быў пад абаронай магіі.

Mestre João Pequeno: Mandinga існуе ў капаэйры, напрыклад, у амулеце (patuá), што вы носіце на шыі. Усярэдзіне амулета схаваныя загаворы, якія мабілізуюць магчымасці яго ўладальніка, загаворы, якія могуць абараніць вас ад удару нажом. Але людзі, якія [нядаўна] мелі сэксуальны кантакт, становяцца непадрыхтаванымі, іх целы становяцца адкрытымі. Менавіта таму і прымудрыліся забіць Besouro. Ён правёў ноч з жанчынай і на наступны дзень, калі вяртаўся дадому, ён пашкодзіў спіну, пралазячы праз драцяную агароджу, і ён бачыў, што быў слабы ў гэты дзень (…). Гэта было ў той самы дзень, калі і забілі Besouro з дапамогай нажа, вырабленага з пальмавага дрэва.

Mestre Cobrinha Verde: Ад сваіх ворагаў я пазбавіўся не толькі дзякуючы капаэйры. Добры капаэрыст – гэта чараўнік. Ён павінен валодаць сілай загавораў і выкарыстоўваць ахоўныя амулеты, таму што капаэйра не ратуе нас ад куль. Дык вось, я выкарыстаў добры кудмень і добрыя загаворы. Сёння я не выкарыстоўваю іх, але і не забываю пра іх. Усё ёсць у маёй памяці. Былі і такія заклінанні, якія маглі абараніць мяне ад праклёнаў і куль. Калі мне здаралася зваліцца ў ваду, у мяне было загавор Anja fé, якое дапамагала мне не патануць. У амулеце, які я выкарыстаў, былі заключаны загаворы Santa Inês, Santo André, Sete Capelas і Sete Folhas. Пасля таго, як я карыстаўся ім, я яго здымаў і пакідаў на чыстай сподачку. Ён мог саскочыць, бо быў жывы. Ён знікаў і хаваўся ад мяне, бо існавалі некаторыя праблемы. А пасля таго як я здзейсніў некалькі сур’ёзных памылак кудмень сышоў і пакінуў мяне назаўжды. Калі я ўвайшоў у банду Horácio de Matos’ ва ўзросце 17 год, у мяне ўжо быў гэты кудмень. Ён абараніў мяне ад шматлікіх рэчаў. Чалавек, які даў мне яго, быў афрыканцам. І дагэтуль, калі я пачынаю казаць аб гэтым чалавеку, на маіх вачах з’яўляюцца слёзы. Яго звалі дзядзька Паскуаль.

Mestre Curió: Існуе шмат бакоў mandinga. Гэта і mandinga чорнай магіі і mandinga разумнага капаэрыста, калі ён дасягае кропкі, у якой ён можа сапраўды быць названы капаэрыстам. Асабліва калі ён з’яўляецца ангальёрасам. Гэта зусім не значыць, што элементаў mandinga не існуе ў Regional. Аднак існуюць людзі, якія ўваходзяць у родзе, абменьваюцца ўдарамі і заяўляюць, што яны добрыя капаэрысты. Але гэта зусім ня так. Вось што такое mandinga: гэта мудрасць, гэта ўсведамленне таго, што вы можаце ўдарыць вашага суперніка, але не робіце гэтага; вы бачыце, што не ўдарылі яго, таму што не хацелі гэтага. Гэта не разбіванне сківіцы вашага суперніка кабесадам, ламанне яго рэбраў, разбіванне яго твару – гэта не капаэйра.

Contramestre Electrista: Mandinga не выкладаецца; mandinga вывучаецца.

Mestre Noronha: Сёння капаэйра распаўсюдзілася па ўсім свеце, таму што гэта вельмі магутная сістэма самаабароны; у яе ёсць свая вераломная mandinga для пераадолення любых цяжкасцяў – калі сітуацыя дазволіць. Калі не, значыць іх можна будзе вырашыць потым; будзе іншы шанец. Каго б’юць, той ніколі не забудзе; хто б’е, ніколі не запамінае. Менавіта той капаэрыст разумнейшы, які бяжыць прэч, каб выратаваць уласнае жыццё. Гэта асноўныя прынцыпы капаэрыста, які ведае сваю прафесію mandingueiro.