Эвалюцыя капаэйры

Mestre Bimba: У тыя часы капаэйра была заняткам грузчыкаў, партовых працоўных, і людзей, для якіх вуліца была роднай стыхіяй. У мяне было патроху ад усіх. Паліцыя пераследвала капаэйрыстаў, як сабак. Толькі ўявіце: адным з пакаранняў для злоўленых капаэйрыстаў было прывязванне рук да хвастоў коней, затым коней адпускалі і прымушалі цягнуць у розных кірунках да прыбыцця да паліцыянта ўчастку. Капаэйрысты часта жартавалі, што лепш біцца блізка да паліцэйскага ўчастка, бо было шмат смерцяў. Не кожны мог выжыць валачыся па зямлі, і многія паміралі да прыбыцця да пункта прызначэння – паліцэйскаму ўчастку.

Mestre Catitu: Я б сказаў, што гэты новы стыль капаэйры – гэта эвалюцыя рухаў, бо капаэйра адна. Вядома, Ангола і Рэжыяналь маюць свае асновы, але сучасная капаэйра ўключае іх усе плюс масу новых рухаў. Гэта і ёсьць эвалюцыя якая адбываецца.

Mestre Canseira: Капаэйра дваццацігадовай даўніны была жорсткай, рэзкай, аднак у ёй не было злых намераў. Іншымі словамі, капаэйрысты біліся, кідалі на зямлю, збівалі адзін аднаго, але ўсё гэта адбывалася ўнутры роды; калі яны пакідалі роду, то абдымалі адзін аднаго, абяцаючы трэніравацца да наступнай сутычкі. Гэта была бітва роўных, без прычынення шкоды для фізічнай цэласнасці апанента. Сёння капаэйра моцна змянілася; яна канцэнтруе ўвагу на спартыўным і атлетычным баку, але ў негатыўным сэнсе, бо сучасныя капаэйрысты думаюць аб тым, каб, заходзячы ў родзе, увасобіць у жыццё свае злыя намеры, якія часта ўзнікаюць з-за няправільна ацэненых асабістых сітуацый, такім чынам аддаляючыся ад асноў капаэйры… Сёння капаэйрысты практыкуюць іншыя баявыя мастацтвы, і жадаюць ужываць іх у капаэйры без вызначанай узгодненасці. Калі такі чалавек не можа адолець свайго суперніка, ён звяртаецца да ўдараў і барацьбы… Сёння нават маюць месца выпадкі, калі пасля гульні ў родзе пераможаныя гульцы страляюць у сваіх супернікаў з агнястрэльнай зброі. У рэчаіснасці, капаэйра не змянілася моцна; яна перажывала натуральную эвалюцыю са часоў Pastinha, Bimba, Canjiquinha і шматлікіх іншых. Змянілася мысленне людзей, у глабальным сэнсе.

Mestre Luiz Renato: Я бачу капаэйрыстаў новых пакаленняў як тых, хто імкнецца ўзгадніць старыя традыцыі капаэйры са сцэнарам дваццаць першага стагоддзя, з яго тэхналогіямі і ўсім астатнім. І не існуе несумяшчальнасцей паміж гэтымі бакамі, якімі б яны ні былі. Глабалізацыя стварыла шэраг праблем для капаэйрыстаў, але таксама дала і шмат магчымасцяў. Мы павінны быць гатовыя, каб мець справу з усім гэтым.