Навучанне капаэйры за межамі Бразіліі

Mestre Barrão: «Напачатку, я адчуваў пэўную складанасць у навучанні замежнікаў капаэйры, але зараз гэта становіцца лягчэй пасля таго часу, што я правёў, працуючы з імі. Яны вельмі адданы, і вельмі дысцыплінаваны; калі мы гаворым ім рабіць тое ж самае рух сто разоў, яны робяць гэта. Бразільцы, не, яны пачынаюць выдумляць апраўданні, яны не маюць такога імкнення. У Бразіліі вы спачатку павінны выхаваць студэнта і толькі потым пачынаць навучаць яго капаэйры. У культурным аспекце, вядома, лягчэй навучаць бразільцаў, таму што мы гаворым на адной мове. Але з боку тэхнікі, замежнікі больш прысвечаны трэніроўкам. (Крыніца: Ginga Capoeira, Ano 4, n. 26)

Mestre Val Boa Morte: «Капаэйра ў Аўстраліі развіваецца нядрэнна. Інструктары, прафесары і мястры ўпарта працуюць для таго каб яна была арганізаванай і цікавай. Капаэйра ў стане сапернічаць з іншымі спартыўнымі стылямі — і іх шмат тут вакол, уключаючы бразільскае джыу-джытсу… Адрозненне толькі ў тым, што аўстралійцы менш непасрэдныя, у іх крыху менш энергіі, і яны даўжэй улюбляюцца ў гэтае мастацтва. Яны менш канкурэнтназдольныя ў родзе, і яны не маюць злых намераў. Яны паважаюць сябе і іншых, у і па-за акадэміяй. Самае цяжкае для іх – спяваць пад музыку, бо яны пакуль не вельмі добра размаўляюць па-партугальску.» (Крыніца: Ginga Capoeira, Ano 2, n. 12)

Mestre Suíno: «Гэта «востры востры нож», бо замежнікі зразумелі, што яны могуць «накіроўваць» капаэйру, і ўжо ствараюць уласныя асацыяцыі, клубы і да таго падобнае. У вельмі бліжэйшай будучыні яны не будуць мець патрэбу ў бразільскіх групах або асацыяцыях, і яны будуць выкарыстоўваць местры толькі як «пастаўшчыкоў паслуг». Іншы фактар, які ўносіць свой уклад у гэтую тэндэнцыю – пастаянна расце колькасць замежнікаў, якія выкладаюць капаэйру. Бразільскія прафесары па-за Бразіліяй у імкненні мець больш студэнтаў, дазваляюць замежнікам – з недастатковай кваліфікацыяй – выкладаць. Пакуль яны гавораць на мове і маюць грамадзянства, што перашкодзіць ім быць самастойнымі? Ці не можа атрымацца, што бразільцы аддаюць замежнікам капаэйру на шары?» (Крыніца: Praticando Capoeira, Ano 3, n. 32)

Mestre Joao Grande: «Я адчуваю вялікае задавальненне [выкладаючы капаэйру ў ЗША]. Вельмі вялікае. Капаэйра – для ўсяго свету. Яна для мужчын, жанчын і дзяцей. Яна для чорных, чырвоных, блакітных і жоўтых. Яна – у нашай крыві. Ёсць людзі, якія кажуць: капаэйра для чорных… Не. Яна для любога, хто жадае вучыцца. Мы нарадзіліся з капаэйрай у нашых целах: не гледзячы белае яно, чорнае, чырвонае ці блакітнае… [Іншаземцы] надаюць вялікае значэнне капаэйры. Галоўным чынам жанчыны. Яны моцна выкладваюцца. Мужчыны трэніруюцца таксама, але не колькі, колькі жанчыны. Калі ў Еўропе праходзіць семінар па капаэйры, шмат жанчын выступаюць на ўзроўні мужчын, і кожная – са сваім берымбау.» (Крыніца: Interview with Poloca. http://www.nzinga.org.br)